Пазнаёміцца з дакументам можна перайшоўшы па ссылцы.
26 сакавіка 2024 года набыла моц пастанова Міністэрства культуры ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 “Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынка і збудаванняў), іх частак”, з якой можна пазнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
На падставе нормаў артыкулаў 228 і 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дадзенай пастановай Міністэрствам культуры вызначана, што з 1 студзеня 2024 г. помнікі архітэктуры і помнікі горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.
Даведачна: На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які зацверджаны пастановай Міністэрства культуры ад 3 студзеня 2023 г. №1, уключана 1838 помнікаў архітэктуры і 14 помнікаў горадабудаўніцтва.
Нарматыўны акт прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку інвестараў, якія выкарыстоўваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам адказнасць за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей ускладаецца на ўласнікаў матэрыяльных аб'ектаў спадчыны (або землекарыстальнікаў, на землях якіх знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць). Гэта норма замацавана ў падпункце 1.1. арт. 75 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Больш таго, пытанне захавання культурнай спадчыны з'яўляецца канстытуцыйным абавязкам (арт. 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Аднак дзяржава не ўстараняецца ад пытанняў захавання і аднаўлення аб'ектаў спадчыны, пакідаючы за сабой выключна кантрольныя функцыі. Наадварот, асаблівая ўвага надаецца аднаўленню і рэстаўрацыі знакавых для рэспублікі і рэгіёну гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія паступова аднаўляюць сваё першароднае аблічча, прыцягваючы жыхароў і шматлікіх гасцей рэгіёна (чытаць далей).
№ |
Назва гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Шыфр і катэгорыя |
Уласнік |
1 |
Дом былой сядзібы |
аг. Азярцы |
213Г000372 катэгорыя 3 |
Дзяржаўнае прадпрыемства "Азярцы" |
2 |
Комплекс былога манастыра кармелітаў: будынак манастыра |
г. Глыбокае |
212Г000365 без катэгорыі, у саставе катэгорыі 2 |
Сектар культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта |
Парадак стварэння і рэканструкцыі твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. №1372 (у дзеючай рэдакцыі).
Да твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва належаць манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, манументальны жывапіс, дэкаратыўна-аддзелачныя формы, мастацкія тканіны.
Згодна з дзеючым заканадаўствам для стварэння большасці твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва неабходна атрыманне дазволу Міністэрства культуры і прыняцце рашэння гарадскога або раённага выканаўчага камітэта, у некаторых выпадках (для найбольш значных аб'ектаў) патрабуецца ўзгадненне з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або аблвыканкамам (падрабязней у табліцы ніжэй).
У адпаведнасці з Палажэннем “Аб умовах і парадку перабудовы і (або) перапланіроўкі”, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384 “Аб некаторых пытаннях перабудовы і перапланіроўкі, устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, а таксама рэканструкцыі жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прысядзібнай тэрыторыі”, замена запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў, шкленне балконаў і лоджый у жылых дамах, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, перабудова і (або) перапланіроўка жылых памяшканняў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым Палажэннем парадку пасля атрымання дазволу Міністэрства культуры на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
На старых фотаздымках горада Глыбокае бачныя формы аконных і дзвярных праёмаў, неабходныя для выкарыстання пры правядзенні замены існуючых вокнаў.
Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны - наш святы абавязак перад нашчадкамі! Мы павінны максімальна захаваць тое, што нам перадалі папярэднія пакаленні.
Калі ў Вас ёсць жаданне прыняць удзел у фінансаванні работ па кансервацыі, рэстаўрацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, падтрыманні ў належным стане воінскіх пахаванняў, помнікаў воінскай славы, стварэнню новых твораў манументальнага мастацтва, Вы маеце магчымасць пералічыць любую суму на спецыяльны дабрачынны рахунак Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».
Пералічаныя сродкі будуць накіраваныя выключна на мэты, якія будуць паказаныя ў графе «прызначэнне плацяжу».
Дабрачынны р/р BY05BLBB31350300126737001002
у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, г. Віцебск, вул. Леніна, 22,
BIC BLBBBY2X, УНП 300126737, ОКПО 05836097.
У графе «прызначэнне плацяжу» ўказваецца пэўная мэта, на якую вы пералічваеце сродкі (напрыклад, «на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці», «на рэканструкцыю воінскіх пахаванняў», «на кансервацыю замка «Белы Ковель у Аршанскім раёне» і т. д.).
Пры пераліку невялікіх сум пажадана ўказваць агульныя мэты ў графе «прызначэнне плацяжу», не канкрэтызуючы аб'екты спадчыны і воінскія пахаванні (напрыклад, «на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці»), так як адсутнасць дастатковага фінансавання не дазволіць эфектыўна накіроўваць атрыманыя сродкі на канкрэтныя аб'екты .