У разгар лета ў Беларусі адзначаюць адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі - Купалле.

Свята ў Мосары (2018)Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы: Янаў дзень у Балгарыі, святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі, Ліга ў Латвіі... Ва ўсходніх славян гэта Іван Купала, але, бадай, менавіта ў Беларусі найбольш поўна захаваліся традыцыі Купалля , якое адзначаюць з асаблівым размахам.
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "кіпячае гневам" - менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. Падчас свята людзі дзякавалі і ўшанаваныя магутныя стыхіі - Агонь, Ваду, Зямлю. З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучча слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяло да змяшэння ў назве свята - Іван Купала.

Пусканне вянкоў па вадзе на свяце ў МосарыУ абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння па праваслаўным календары свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, па каталіцкім - 24 чэрвеня. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі свецяцца асаблівым прывідным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Момант свята ў МосарыПа зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай папараць-кветкі, па павер'ях квітнеючай толькі адно імгненне раз у год. Яна давала звышнатуральную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету, толькі знайсці яе мог вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" - адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы. Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары паселішчаў ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.

Купальскае вогнішчаКожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі - на берагах рэк і азёр - святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
Купалле святкуюць у самых розных мясцовасцях Беларусі, у тым ліку і ў Глыбоцкім раёне. Убачыць традыцыі і пачуць аўтэнтычныя купальскія песні можна ў вёсцы Івесь на беразе возера Шо, дзе праходзіць унікальнае свята абрадавага фальклору "Купалле Паазер'я". Шмат гадоў запар свята Купалле праходзіла ў самім Глыбокім, але ў апошнія гады змяніла прапіску на вёску Мосар.