Касцёл вёскі УдзелаАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417)

30 ліпеня 1642 года ваявода мсціслаўскі Іосіф Корсак падпісаў завяшчанне, у якім частку сваіх уладанняў ахвяраваў манахам ордэна святога Францішка. Манахі францыскане спачатку збудавалі драўляны касцёл і манастыр. У 1740 годзе храм быў адбудаваны з каменю, набыўшы рысы архітэктурнага стылю барока. Пры наступнай перабудове ў 1837 годзе былі ліквідаваныя бакавыя вежы храма і фігурны шчыт паміж імі. У 1948 годзе будынак касцёла быў рэквізаваны на карысць дзяржавы, у ім размяшчалася калгаснае збожжасховішча. У 1989 годзе касцёл быў адроджаны.