Касцёл вёскі МосарАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397)

Каменны храм у Мосары ў гонар Святой Ганны быў узведзены ў класічным стылі ў 1792 годзе на сродкі ўладальнікаў мястэчка Ганны і Роберта Бжастоўскіх. Побач з храмам у XIX стагоддзі была пабудавана драўляная званіца, замененая на трох’ярусную каменную ў 1931 годзе. Дапоўніла ансамбль капліца Маці Божай Вастрабрамскай, збудаваная ў 1990-х гадах. Сярод убрання храма вылучаюцца ўнікальныя барэльефы на біблейскія сюжэты.