Рэкамендацыі па запаўненні аконных/дзвярных праёмаў у будынках, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем “Аб умовах і парадку перабудовы і (або) перапланіроўкі”, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384 “Аб некаторых пытаннях перабудовы і перапланіроўкі, устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, а таксама рэканструкцыі жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прысядзібнай тэрыторыі”, замена запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў, шкленне балконаў і лоджый у жылых дамах, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, перабудова і (або) перапланіроўка жылых памяшканняў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым Палажэннем парадку пасля атрымання дазволу Міністэрства культуры на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
На старых фотаздымках горада Глыбокае бачныя формы аконных і дзвярных праёмаў, неабходныя для выкарыстання пры правядзенні замены існуючых вокнаў.