У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам адказнасць за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей ускладаецца на ўласнікаў матэрыяльных аб'ектаў спадчыны (або землекарыстальнікаў, на землях якіх знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць). Гэта норма замацавана ў падпункце 1.1. арт. 75 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Больш таго, пытанне захавання культурнай спадчыны з'яўляецца канстытуцыйным абавязкам (арт. 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Аднак дзяржава не ўстараняецца ад пытанняў захавання і аднаўлення аб'ектаў спадчыны, пакідаючы за сабой выключна кантрольныя функцыі. Наадварот, асаблівая ўвага надаецца аднаўленню і рэстаўрацыі знакавых для рэспублікі і рэгіёну гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія паступова аднаўляюць сваё першароднае аблічча, прыцягваючы жыхароў і шматлікіх гасцей рэгіёна (чытаць далей).