Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Парадак стварэння і рэканструкцыі твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. №1372 (у дзеючай рэдакцыі).

Да твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва належаць манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, манументальны жывапіс, дэкаратыўна-аддзелачныя формы, мастацкія тканіны.

Згодна з дзеючым заканадаўствам для стварэння большасці твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва неабходна атрыманне дазволу Міністэрства культуры і прыняцце рашэння гарадскога або раённага выканаўчага камітэта, у некаторых выпадках (для найбольш значных аб'ектаў) патрабуецца ўзгадненне з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або аблвыканкамам (падрабязней у табліцы ніжэй).

Усе творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (незалежна ад крыніц фінансавання) да іх стварэння павінны быць паэтапна разгледжаны рэспубліканскім (аб'екты, якія неабходна ўзгадняць з Прэзідэнтам) або абласным саветам па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (дзейнічае пры ўпраўленні культуры аблвыканкама).

Творы манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прысвечаныя гістарычным падзеям або персаналіям, дадаткова ўзгадняюцца з ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» (уключаючы тэкставае рашэнне).

Нормы Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей - Палажэнне) не распаўсюджваюцца на надмагільныя помнікі, якія ўсталёўваюцца за кошт сваякоў або блізкіх.

Пасля ўстаноўкі твораў манументальнага (манументальна-дэкаратыўнага) мастацтва неабходна правесці яго дзяржаўную прыёмку. Канчатковыя разлікі з аўтарамі і прадпрыемствамі (асобамі), якія стварылі твор, могуць быць ажыццёўлены выключна пасля дзяржаўнай прыёмкі абласной або рэспубліканскай камісіяй ва ўстаноўленым парадку (п. 26 Палажэння).

За парушэнне ўстаноўленага парадку стварэння твораў манументальнага мастацтва вінаватыя асобы нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, створаныя аб'екты (а таксама аб'екты, якія не прайшлі дзяржаўную прыёмку) падлягаюць дэмантажу (п. 36 Палажэння).

Алгарытм стварэння розных відаў твораў манументальнага (манументальна-дэкаратыўнага) мастацтва.

Алгарытм

Дакументы, неабходныя для разгляду аб'екта ў абласным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Для разгляду эскізных праектаў, мадэляў і архітэктурных прывязак твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Віцебскім абласным саветам па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве на адрас упраўлення культуры аблвыканкама гарадскімі або раённымі выканаўчымі камітэтамі (для твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца не за кошт бюджэтных сродкаў, і іншымі ўстановамі, арганізацыямі, прадпрыемствамі і г.д.) павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы:

 1) Рашэнне аб стварэнні твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

2) Копія дазволу Міністэрства культуры і ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» (пры неабходнасці).

3) Сітуацыйны план размяшчэння твора (выкапіроўка з генеральнага плана). Для мемарыяльных дошак малюнак фасадаў будынка з планаваным рашэннем па размяшчэнні мемарыяльнай дошкі (фотамантаж). Архітэктурнае рашэнне павінна быць узгоднена з аддзелам будаўніцтва і архітэктуры мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

4) Эскізны праект кампазіцыйнага рашэння скульптуры ў маштабе не менш 1:10 (рабочая мадэль, мадэль у натуральную велічыню). Для мемарыяльных дошак, пліт іншых аб'ектаў, якія не ўтрымліваюць скульптурных элементаў (барэльефаў, гарэльефаў і г.д.) малюнак з выявай зместу твора манументальнага мастацтва (фотамантаж).

5) Для ўсіх аб'ектаў у абавязковым парадку павінна быць прадстаўлена тэкставае рашэнне (у тым ліку шрыфт, памер літар, размяшчэнне тэксту і г.д.).

Дакументы, неабходныя для ажыццяўлення дзяржаўнай прыёмкі твораў манументальнага (манументальна-дэкаратыўнага) мастацтва.

Для афармлення акта дзяржаўнай прыёмкі твораў манументальнага (манументальна-дэкаратыўнага) мастацтва, якія ўсталёўваюцца на тэрыторыі вобласці і не патрабуюць узгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ва ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама неабходна накіраваць дакументы, якія змяшчаюць наступную інфармацыю:

1) звесткі аб падставах стварэння твора (рашэнне гаррайвыканкамаў (пры яго наяўнасці), нумары пратаколаў пасяджэнняў абласнога савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве);

2) фотаздымкі ўстаноўленага твора, выкананыя з розных ракурсаў;

3) кароткае апісанне знешняга выгляду твора, яго памераў і матэрыялаў, з якога яно створана;

4) звесткі пра аўтара (калектыў аўтараў) і выканаўцах работ (уключаючы адліўку, мантаж і іншыя віды работ);

5) каштарыс і працоўныя чарцяжы;

6) акт ўстаноўкі твора;

7) акт рабочай камісіі пра гатоўнасць твора да дзяржаўнай прыёмкі.

Акрамя таго, у суправаджальным лісце абавязкова павінна быць пазначана адказная асоба (пасада), упаўнаважаная падпісаць акт дзяржаўнай прыёмкі разам з членамі камісіі.

 Віды твораў манументальнага (манументальна-дэкаратыўнага) мастацтва