Аб падатковых ільготах
26 сакавіка 2024 года набыла моц пастанова Міністэрства культуры ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 “Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынка і збудаванняў), іх частак”, з якой можна пазнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
На падставе нормаў артыкулаў 228 і 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дадзенай пастановай Міністэрствам культуры вызначана, што з 1 студзеня 2024 г. помнікі архітэктуры і помнікі горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.
Даведачна: На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які зацверджаны пастановай Міністэрства культуры ад 3 студзеня 2023 г. №1, уключана 1838 помнікаў архітэктуры і 14 помнікаў горадабудаўніцтва.
Нарматыўны акт прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку інвестараў, якія выкарыстоўваюць гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.