Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Дуда глыбоцкая. Фотаздымак з Літоўскага музея.Пасля напісання кніжкі “Дударская Глыбоччына” мне здавалася, што ўдалося сабраць усе даступныя звесткі пра беларускую дуду. Былі сярод іх шматлікія згадкі пра дудароў, іх рэпертуар, фотаздымкі і ноты, літаратурныя прысвячэнні нашых землякоў, але шмат хто адзначаў адсутнасць захаваных інструментаў. Спатрэбіўся яшчэ цэлы год працы, каб як мінімум з сенсацыяй для сябе самога, я мог адкрыць, што найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд не лепельская, а менавіта глыбоцкая.
Але пра ўсё па-парадку. Адна справа калі працуеш з першакрыніцамі, або з навукова апрацаванымі, згодна з усімі патрабаваннямі, матэрыяламі, а іншая - калі ледзь не ўсе веды пра такую шматгранную гістарычна-этнаграфічна-літаратурна-філасофскую з’яву, як дуда, грунтуюцца на апрацоўках даследчыкаў-энтузіястаў, у кожнага з якіх свой спецыфічны падыход да збору і апрацоўкі фактаў і часта яшчэ больш спрэчныя трактоўкі гэтых фактаў. Гэтая праблема закранула нават назву інструмента...

Тое, што яшчэ Янам Баршчэўскім, Францішкам Багушэвічам, Вацлавам Ластоўскім называлася выключна “беларускай дудой”, сёння шэрагам дудароў перадаецца на карыстанне суседняй краіне, пад прапанаванай назвай “беларуска-літоўская дуда”. А інструмент па сваёй сутнасці быў беларускім нават тады, калі ў побыце яшчэ выкарыстоўвалася назва Літва ў аднясенні да Беларусі. Дастаткова паглядзець на арэал пашырэння дуды каб убачыць, што гэта - інструмент Паазер’я (Падзвіння), землі цяперашняй Віцебшчыны і часткі паўночнай Міншчыны, да якіх і адносілася на пачатку акрэсленне “Biała Ruś”. То нічога больш удалага, чым назва “беларуская дуда” і не прыдумаеш. А менавіта тое, што ў скарбонку ўсіх звестак пра дуду ў нашым краі, цяпер мы смела можам дадаць яшчэ і інфармацыю пра найстарэйшы з захаваных інструмент, які датуецца ажно 1849 годам!
Дудар беларускі (Віленская губ. Дзісненскі павет)Звесткі пра глыбоцкую дуду, аказваецца, былі ўвесь час даступнымі, праўда раскіданымі па розных месцах і, што самае крыўднае, выцесненнымі так бы мовіць з дударскага дыскурсу. Наша дуда паходзіць з вёскі Верацеі (Дзісенскага павета), што на Глыбоччыне. Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра Верацеі, што знаходзіліся непадалёк ад мястэчка Празарокі. На вялікі жаль, экспанат, які па праву павінен экспанавацца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі, захоўваецца ў схаваных фондах Літоўскага народнага музея... Туды ён паступіў з этнаграфічнага музея SBU (Універсітэт Стэфана Баторыя) у 1934 годзе. Паведамляецца, што інструмент быў зроблены за 80 год да моманту паступлення ў музей, а значыць у 1854 годзе. Праўда, Літоўскім музеем прадмет датуецца 1849 годам, што робіць гэты экспанат найстарэйшай беларускай дудой. Лепельская дуда (1877 г.), якая ва ўсіх крыніцах называецца найстарэйшай, маладзейшая за глыбоцкую на 28 гадоў! Уражвае не толькі ўзрост, але і ўнікальнасць гэтага інструмента - гэта адзіны з захаваных прыкладаў старых дуд, у якіх мех зроблены поўсцю наверх, а не ў сярэдзіну. Больш за тое, мех зроблены са скуры барсука, што робіць яго ўнікальным у кантэксце агульнабеларускай дударскай традыцыі. Што цікава, хоць барсук сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але месца ягонага пашырэння, амаль дакладна супадае з картай пашырэння дуды... Інструмент выглядае можа не так «насычана» як іншыя з захаваных, але мае надта рамантычны антураж.
Фрагмент польскай карты з пазначэннем вёскі ВерацеіУ дударскім асяроддзі, якое ў асноўным канцэнтруецца ў Мінску, паміж майстрамі, дударамі, даследчыкамі дуды, доўгія гады, пачынаючы з часу адраджэння дударскай справы (другая палова 1980-х гг.) вядзецца няспынная дыскусія пра канструкцыю, форму, гучанне і эстэтыку інструмента. На першае месца тады, як пэўны эталон, была пастаўлена лепельская дуда, са сваімі літымі аздабленнямі і вытанчанай формай гуку і перабору. Стандартным зрабілася і форма меха, хоць цяпер ён пераважна вырабляецца з цялячай скуры, а не з казінай, але пераважна на ўзор лепельскай. Не ведаю ці можна меркаваць, што глыбоцкая дуда замінала гэтай уніфікаванасці і штучна выбранай эстэтыцы, але дудар і майстар Тодар Кашкурэвіч піша пра яе наступнае: “Некаторыя з сучасных дудароў маюць жаданне выкарыстоўваць экзатычны кшталт мяшка – поўсцю навонкі, надаючы інструменту нібыта старажытны выгляд! На жаль, ці на шчасце, але мы маем толькі адзін факт існавання такога інструмента, які таксама знаходзіцца ў Віленскім гістарычным музеі. Пры гэтым мяшок тут зроблены з барсука”. У гэтым каментарыі бачна непрыхаваную прадузятасць да канкрэтнага інструмента, не гледзячы на тое, што самім жа аўтарам, у іншых тэкстах адзначаецца наяўнасць іншых прыкладаў інструментаў зробленых у такой традыцыі. Мяхі поўсцю навонкі з’яўляюцца стандартнымі для шмат якіх іншых еўрапейскіх традыцый (Славакія, Польшча, Чэхія і інш.). Іншай прычынай нелюбові да гэтай дуды можа быць факт, што інструмент знаходзіцца ў Вільні, а таму, хоць і нечакана, не зусім упісваецца ў наратыў пра беларуска-літоўскую дуду, якой асноўным апалагетам і з’яўляецца Тодар Кашкурэвіч. Літоўскія даследчыкі пісалі пра дуду з такім футрам, як пра “лабанорскую” і магчыма што звесткі пра гэты канкрэтны экспанат зноў жа не зусім знаходзілі месца ў іхняй карціне свету. Як яшчэ можна патлумачыць тое, што так стары інструмент захоўваецца ў фондзе, а не экспануецца наведвальнікам? Такое жаданне стандартызацыі і нейкія прыватныя інтарэсы і прывялі хутчэй за ўсё да таго, што лепельская дуда паўсюль фігуруе ў якасці найстарэйшай.
Ну а мы, глыбачане, ужо цяпер абавязаныя вярнуць памяць пра найстарэйшую беларускую дуду, бо побач з іншымі звесткамі і артэфактамі, наш край пацвярджае свой статус як галоўны дударскі рэгіён Беларусі.

Віталь Воранаў