Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Кожны год наш горад патанае ў белай квецені вішні, а ўлетку яна радуе нас багатым ураджаем сакавітых ягад. Смачней глыбоцкай вішні няма, гэты факт прызнаны даўно. І таму не выпадкова ў нашым горадзе праходзіць Вішнёвы фестываль, а Глыбокае па праву называецца Вішнёвай сталіцай.

Шэсце вішнёвай каралевыНаш рэгіён заўсёды славіўся сваімі садамі. Яшчэ ў 1930-х гг. на месцы гарадскога стадыёна размяшчаўся вялікі сад, закладзены манахамі-кармелітамі босымі некалькі стагоддзяў таму. А ў дакументах XVII - XVIII стагоддзяў францысканскага кляштара ў вёсцы Удзела згадваюцца ў ліку іншай маёмасці і «сады вішнёвыя».
У перадваенны перыяд на Глыбоччыне працаваў аграномам Баляслаў Лапыр. Існуе меркаванне, што ён вывеў некалькі гатункаў вішні, стойкіх да беларускіх зімаў, з вялікімі, сакавітымі, неверагодна смачнымі і салодкімі пладамі. З яго саду вішня «ступіла» у іншыя сядзібы і разышлася па ўсім краі. У народзе, і па-сёняшні дзень, гэты гатунак называюць «лапыравым». У 1939 годзе глыбачане нават прымалі ўдзел у конкурсе, які праводзіўся польскім інстытутам садоўніцтва на лепшую вішню сярод садаводаў-аматараў. Але з-за распачатай вайны вынікі так і не былі падведзены. Герой Сацыялістычнай працы Максім Аляксандравіч Клімянок у 1960-я гг. актыўна займаўся развядзеннем вішні "войлачнай" у Глыбоцкай акрузе. І сёння амаль у кожным двары можна ўбачыць вішнёвыя дрэвы. Вішня была і застаецца візітнай карткай нашага горада.

Вось ужо ў шосты раз у Глыбокім пройдзе Вішнёвы фестываль. З 17 па 21 ліпеня горад акунецца ў святочную мітусню і водар вішні будзе лётаць усюды... Вішнёвая рапсодыя, вішнёвае вяселле, вішнёвыя пірагі, вішнёвыя кірмашы, вішнёвыя конкурсы ....
А з чаго ўсё пачыналася? 30 сакавіка 2013 года пры ўездзе ў горад быў закладзены вялікі вішнёвы сад, у якім высаджана 1414 дрэў, што адпавядае году першага ўспаміну Глыбокага. А ў ліпені прагучалі пазыўныя Вішнёвага фестывалю, першага ў гісторыі нашага горада. Усё на гэтым свяце было незвычайна: выставы, конкурсы, шматлікія канцэртныя праграмы, гульнявыя і спартыўныя мерапрыемствы ...
Адной з самых значных падзей фестывалю стала адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры "Глыбоцкая вішня", аўтарам якой з'яўляецца вядомы беларускі скульптар Аляксандр Казак. Кампазіцыя ўдала ўпісалася ў гарадскі квартал і стала яшчэ адной славутасцю Глыбокага.
Сёння Вішнёвы фестываль выйшаў за рамкі нашага горада. На "Славянскім базары" ў Віцебску, у рамках конкурсу тэатралізаванага прадстаўлення гарадоў і раёнаў вобласці, глыбоцкі падворак афармляецца ў "вішнёвым стылі". Так адзін фестываль завітаў у госці да другога.
Кожны год у ліпені над горадам гучыць "Вішнёвая музыка". На трэцім фестывалі адбылося дэбютнае выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля "Cherry town» (з англійскай «вішнёвы горад»). Падчас свята ўсе паштовыя адпраўленні з Глыбокага гасяцца спецыяльным «вішнёвым» штэмпелем.
Вішнёвая канферэнцыяТрадыцыяй стала правядзенне на фестывалі навукова-практычных канферэнцый па садоўніцтве. Удзельнікамі гэтага форуму з'яўляюцца вядучыя вучоныя нашай краіны ў галіне раслінаводства. Аграномы, фермеры, садоўнікі-аматары прыязджаюць на наш фестываль, каб пачуць выступленні спецыялістаў аб тым, як правільна закласці сад і даглядаць за ім, даведацца аб новых гатунках вішні і асаблівасцях іх вырошчвання ў нашых кліматычных умовах.
Запрашаем Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі па садоўніцтве, якая пачне працу ў гэтым годзе 20 ліпеня ў 15.30 у зале пасяджэнняў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (вул. Леніна, 42).

Праграма канферэнцыі:

Відэарэпартаж пра «Вішнёвы фестываль - 2017»
(Праграма "Контуры" тэлеканала АНТ)

Чаму не хапае вітаміну D і чаму ён неабходны?

(Майсяёнак Андрэй Георгіевіч, загадчык аддзела вітаміналогіі і нутрыцеўтыка ГП «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі», доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі) 

Новыя і папулярныя гатункі вішні і чарэшні ў Беларусі. 

(Палубятка Ілля Генадзевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП "Інстытут пладаводства", кандыдат сельскагаспадарчых навук)

Тэхналогія вырошчвання вішні і чарэшні.

(Леановіч Ірына Станіславаўна, загадчыца аддзела тэхналогіі пладаводства РУП "Інстытут пладаводства", кандыдат сельскагаспадарчых навук)

Хваробы і шкоднікі вішні і чарэшні. Барацьба з імі.

(Кандрацёнак Юлія Георгіеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП "Інстытут пладаводства", кандыдат сельскагаспадарчых навук)

 Асвятленне тэмы садаводства на старонках часопісаў Выдавецкага дома «Талака». 

(Гулько Вікторыя Мікалаеўна, карэспандэнт часопіса «Садоўнік і агароднік»)

Вішнёвая тэматыка сувенірнай прадукцыі. 

(Пашковіч Вольга Фёдараўна, рамеснік,

Дабравольская Алена Сяргееўна, метадыст філіяла №2 Глыбоцкі дом рамёстваў ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная клубная сістэма")

Як Глыбокае стала Вішнёвай сталіцай.

(Галай Ала Васільеўна, інструктар-метадыст па турызму ГУ «Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" сектара спорту і турызму Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта)

У праграме канферэнцыі запланавана выстаўка-дэгустацыя пладова-костачкавых культур и выстава-ярмарка вішнёвых сувеніраў

Набліжаецца час чарговага фестывалю. У гэтым годзе ў яго праграме: урачыстае шэсце, адкрыццё рэзідэнцыі вішнёвай каралевы, выставы-кірмашу работ народных майстроў, дыскатэкі, дэгустацыі кулінарных страў, семінары, канцэртныя праграмы і многае іншае. Вішнёвая сталіца Беларусі чакае сваіх гасцей.