Царква вёскі МамаіАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000394)

Каменны храм быў пабудаваны ў 1829 годзе мясцовым памешчыкам Іосіфам Корсакам у строгім класічным стылі, характэрным для еўрапейскай архітэктуры гэтага перыяду. Першапачаткова ён з'яўляўся каталіцкім касцёлам, але ў 1865 годзе яго перадалі праваслаўным. Пасля нязначнай перабудовы, з 1869 года храм дзейнічае як праваслаўная царква.

 Царква Праабражэння Гасподняга (фота пач. ХХ ст.)Хросны ход ля сцен царквы (фота 1970-х гг.)