Царква Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Верхняе
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000376)
Старажытны драўляны храм Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Верхняе дакументальна вядомы з 1767 года. У 1840 годзе зачыняецца царква Святога Мікалая ў вёсцы Мосар. Званы з мосарскай царквы пераносяць ва ўніяцкі храм суседняй вёскі Верхняе, туды ж была дастаўлена і галоўная рэліквія разабранага храма - абраз Святога Мікалая Цудатворца. У 1855 годзе на грошы мясцовага памешчыка Снітко ён быў істотна адрэстаўрыраваны. У 1961 годзе храм быў зачынены і ў ім размясціўся склад. У 1989 годзе царкву вярнулі вернікам.


