Касцёл Ушэсця Хрыстова ў вёсцы Дзеркаўшчына
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000381)
Касцёл у вёсцы Дзеркаўшчына заснаваны 7 мая 1822 года, пра што сведчыць камень з выбітай датай, умураваны ў сцяну храма. Касцёл абнесены агароджай, левую частку якой замыкае 2-ярусная мураваная званіца. На ўсходнім фасадзе размяшчаецца мемарыяльная шыльда, на якой пазначана, што тут пахаваны "С.П. Лявон сын Казімера Дамейка фундатар гэтага касцёла. + 1845 г. 29 ліпеня на 78-м годзе жыцця". У савецкі час касцёл знаходзіўся ў заняпадзе. Адроджаны ў 1990 годзе.

