Царква вёскі ЧарневічыАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000419)

Як сведчаць дакументы, ужо ў сярэдзіне ХVI стагоддзя ў Чарневічах быў праваслаўны храм Мікалая Цудатворца. Яго далейшы лёс невядомы, але ўжо ў XIX стагоддзі тут дзейнічала царква Прасвятой Багародзіцы. Драўляны храм паступова прыходзіць у заняпад і ў 1878 годзе быў аднесены да ліку тых, якія патрабуюць неадкладнага рамонту. Будаўніцтва новага храма вялося на працягу сямі гадоў (з 1879 па 1886 год) губернскім архітэктарам Полазавым. 24 чэрвеня 1887 года адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы ў вёсцы Чарневічы біскупам Антоніем у імя Святой Параскевы.