Судная грамата («вырок») вялікага князя літоўскага Аляксандра па справе баяр Сянковічаў Радковічаў з іх падданымі жыхарамі в. Свіла.
11 сакавіка 1495 года
Вырок бояром Полоцким Васку, Гаврилу а Богдану Сенковичом Радковичом с поддаными их Свиляны о выламованию се им з держанья.
Сам Александр божью милостью.
Смотрели есмо того дела с паны радою нашою. Жаловали нам бояре Полоцкие: Васко, а Гаврило, а Богдан Сенковичи, што отец наш, король его милость, дал деду их Гринку, а потом сыну его, отцу их Сеньку осмь чоловеков Свилян в Полоцком повете, а далей отец же наш, король его милость, и достал тых людей, все село Свило, дал деду их и отцу их со всим тым, што к тому селу здавна прислухало, и с куницами, и з бобровыми гоны, и они почали ся были в них отнимати ся, таким обычаем рекома, бы их в них отнял пан Андрей Сакович, коли держал Полтеск за отца нашего. И стояли о том перед нами очевисто Васко, а Гаврило, а Богдан положили перед нами листы отца нашего и те ж пана Сенько в Гедиголдовича лист, иж о том межи ними смотрел и тых людей Свилян всих выдал им; и пана Андреев Саковича лист те ж перед нами положили, што в них людей тых не отыскал.
И мы о том межи ними досмотревши, тые люди Свиляне присудили есмо Васку, а Гаврилу а Богдану Сеньковичом Радковича со всим тым, што к тому селу здавна прислухает, с куницами и з бобровыми гоны, вечно, подлуг листов отца нашего и пана Сенькова Гедиголдовича и пана Андреева Саковича; нехай они им служат по тому, как в листах отца нашого выписано, и всякую дачку дають.
Писан у Вильни. Марта 11 день. Индикт 13.
При том был пан Ян Юрьевич, пан Троцкий, наместник Полоцкий.
"Акты літоўскай метрыкі". Том першы, выпуск першы (1413-1498 гг) ст. 62-63
10 мая музеем была арганізавана і праведзена канферэнцыя маладых гісторыкаў, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.У ёй прынялі ўдзел настаўнікі школ горада і раёна, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. У сваіх выступленнях маладыя гісторыкі пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з малавядомымі старонкамі ваеннай гісторыі і славутымі людзьмі Глыбоцкага раёна. Трынаццаць выступленняў, і за кожным крапатлівая праца юных даследчыкаў гістарычнага мінулага роднага краю.



Да 70-годдзя Вялікай Перамогі музей прапануе школам горада і раёна тэматычную выставу “Узнагарода Героя”. На выставе экспануюцца ўзнагароды перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якімі ўзнагароджвалі нашых землякоў, удзельнікаў ваенных падзей. Баявыя ордэны і медалі салдат савецкай і польскай арміі, узнагароды армій саюзнікаў складаюць аснову экспазіцыйнага матэрыялу выставы. Акрамя іх на выставе прадстаўлены юбілейныя медалі, якімі былі адзначаны ветэраны ў пасляваенны час.
Выстава працуе з 13 красавіка па 31 мая 2015 года.
Выезд выставы ў школы раёна арганізуецца і праводзіцца па папярэднім запісу. Тэлефоны для даведак: 2-33-70 і 2 38-28
Для школ горада і раёна супрацоўнікамі музея падрыхтавана перасоўная выстава "Моладзь крочыць наперадзе», прымеркаваная да году моладзі. На выставе прадстаўлены прадметы, звязаныя з гісторыяй стварэння і развіцця народнай адукацыі на Глыбоччыне. Школьныя падручнікі, сшыткі, пісьмовыя прыборы і прылады пераносяць сучаснага школьніка ў эпоху народных вучылішчаў і царкоўна-прыходскіх школ часоў Расійскай імперыі, польскіх гімназій і школ «повшехных». Большая частка выставы распавядае аб савецкай школе і аб дзейнасці грамадскіх моладзевых арганізацый. Шырока прадстаўлены на ёй ўзнагароды піянераў і камсамольцаў нашага раёна.
Усе, хто жадае пазнаёміцца з выставай могуць звярнуцца ў музей. Выстава арганізоўваецца і праводзіцца ў школах раёна па папярэднім запісу.

30 студзеня 2015 года ў гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Глыбоцкага раёна. Госці мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з выставай “ Глыбоцкаму раёну - 75 год”, якая працавала на свяце. Прадстаўленыя на ёй экспанаты акунулі наведвальнікаў у атмасферу савецкай эпохі, эпохі станаўлення і развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі – Глыбоцкі раён.
Унікальны экспанат з’явіўся ў музеі на пачатку 2015 года. Паштоўку, якая была адпраўлена з Глыбокага ў Мінск сто год таму назад, перадаў на пастаяннае захоўванне выкладчык дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Юрый Калбасіч. Сапраўдны рарытэт быў набыты на вядомым аўкцыёне ay.by тымі, хто неабыякава ставіцца да нашай гісторыі. Супрацоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто ахвяраваў сродкі на такую важную справу.
Унікальнасць дадзенага прадмета ў тым, што паштоўка надрукавана ў Глыбоцкім выдавецтве Л.Я.Рома і змяшчае відарыс мястэчка Глыбокае пачатку ХХ ст. Адзіны вядомы сёння калекцыянерам экземпляр Глыбоцкай паштовай карткі “Царкоўная плошча” падае панараму мястэчка з баку возера.
Хутка гэты экспанат зойме сваё месца ў экспазіцыі музея.


З нагоды 75-годдзя ўтварэння Глыбоцкага раёна супрацоўнікамі музея арганізавана выстава, прысвечаная гэтай гістарычнай падзеі. На выставе прадстаўлены шматлікія фотадакументы, што даюць магчымасць зазірнуць у часы станаўлення і развіцця савецкай улады на Глыбоччыне і ацаніць тое, як мянялася аблічча нашага горада і жыццё жыхароў раёна. Вялікай каштоўнасцю з’яўляюцца прадстаўленыя на выставе узнагароды (дыпломы, граматы, медалі), якімі ў розныя часы былі ўзнагароджаны за сваю ўдарную працу як асобныя жыхары Глыбоччыны, так і прадпрыемствы раёна.
Знаёмства са святочнай выставай “Глыбоцкаму раёну – 75 год”, якая будзе праходзіць з 15 па 30 студзеня – гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе невядомыя раней старонкі хоць і не надта далёкага, але ўжо назаўжды зышоўшага мінулага нашага раёна.



У музеі адкрылася тэматычная выстава "Першая сусветная вайна - фотафакт».

На экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі таго часу, якія захавалі як агульныя ваенныя падзеі, так і партрэты рускіх салдат. Акрамя фотаздымкаў на выставе прадстаўлены ўзнагародныя лісты нашага земляка, поўнага Георгіеўскага кавалера - Кучынскага Фёдара Сцяпанавіча.
Выстаўка працягнецца да канца жніўня.
Па ініцыятыве нашага музея была арганізавана і праведзена навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Глыбоцкая мінуўшчына”.
У ёй прынялі ўдзел як мясцовыя краязнаўцы, так і даследчыкі нашай гісторыі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і, нават, з далёкай Італіі. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі мелі розную тэматыку: ад біяграфічных звестак пра гістарычных асоб да гісторыі канкрэтных архітэктурных аб'ектаў і цэлых населеных пунктаў цяперашняга Глыбоцкага раёна.
З асаблівым цікавасцю слухалі выступленне нашага госця з Неапаля, манаха тэатынца Аляксандра. Ён закрануў найбольш ранні этап гісторыі горада, звязаны з асобай Язэпа Корсака і дзейнасцю манахаў кармелітаў босых. Маючы магчымасць дакрануцца да арыгінальным дакументах у архівах Еўропы, Аляксандр выкарыстаў іх у сваёй працы.
Матэрыялы канферэнцыі ў бліжэйшы час будуць змешчаны на нашым сайце.
У мерапрыемствах па святкаванню 600-годдзя горада Глыбокае прынялі ўдзел нашчадкі Язэпа Корсака, заснавальніка глыбоцкіх храмаў. Госці з Варшавы падарылі касцёлу св. Тройцы копію карціны фундатара, напісаную польскімі мастакамі. Для нашага музея яны таксама падрыхтавалі падарунак - генеалагічнае дрэва роду Корсакаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы падарунак быў перададзены музею і адразу ж змешчаны ў экспазіцыю выставы «З чаго ўсё пачыналася». Дзякуючы гэтаму падарунку мы сёння маем падрабязную інфармацыю пра гэты старажытны шляхецкі род. На памяць аб знаходжанні ў нашым музеі Корсакі павезлі ў Польшчу добрыя эмоцыі і шмат цікавых гістарычных фактаў пра сваіх продкаў.

