Абрад «Насіць намётку»Штогод на свята Спасланне Святога Духа на апосталаў жыхары вёскі Папшычы збіраюцца разам, каб здзейсніць абрад - несці намётку. Фактычна адпраўленне гэтага абраду не перапынялася ад моманту яго ўзнікнення. Сабраўшыся каля прыдарожнага крыжа, вяскоўцы спяваюць песню «Кrólu nieba wysokiego». Затым расцягваецца вялікі адрэз палатна, які напярэдадні быў набыты людзьмі. На гэтае палатно, ці, як яго называюць у Папшычах - намётку, кладуць грашовыя ахвяраванні, пасля чаго працэсія накіроўваецца на могілкі, дзе ў капліцы праходзіць малебен. Намётку павінны несці самыя маладыя жыхары вёскі, яе праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі. Пасля заканчэння службы палатно перадаецца на патрэбы касцёла.