Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Вось і яшчэ адзін дударскі след у Глыбоцкім краі сабраўся з абарваных кавалачкаў і склаўся ў адну цэласную, важную і, нават, у нечым сентыментальную карціну. Аказваецца, што даваеннага дудара Пятра Бурца мы шукалі не там дзе трэба - не ў тым баку. Справа ў тым, што сляды зблытала публікацыя ў СБ (2011), а пазней памылку паўтарылі ў часопісе Дудар (2012). Вёска Асінаўка, што ля возера Шо і вёскі Псуя, стала ў пералічаных публіккацыях неіснуючымі “Свілінай” і “Слівінай”. Для мяне, як для аўтара кнігі “Дудары Глыбоцкага краю” і заснавальніка фэсту “Дударскі рэй” было вельмі важна знайсці больш інфармацыі пра Пятра Бурца. Шмат часу я правёў у пошуках таямнічай вёскі, якой няма ні на сучасных ні на старых картах Глыбоччыны. 

в. Асінаўка, гміна Празарокі, Дзісенскі павет (пазначана чырвоным кружком)У выніку, параіўшыся краязнаўцам Кастусём Шыталем, мы прыйшлі да высновы, што хутчэй за ўсё на ўвазе мелася вёска Свіла - сугучнасць з міфічнай Свілінай і Слівінай. Летам 2020 года я аб’ездзіў тую Свілу ўздоўж і ўпоперак і, нават, знайшоў на мясцовых могілках Бурцоў, пэўна далёкіх сваякоў нашага дудара. У выніку рэчаіснасць аказалася быць больш простай. Прыціснуўшы Змітра Сасноўскага на ўспаміны, урэшце выявілася, што Пётр Бурэц быў з той самай вёскі, што і Мікола Караткевіч, які расказваў пра яго Змітру Сасноўскаму ў 2007 годзе, падчас дударскай экспедыцыі ў наш край. У дакументальным фільме Змітра Сасноўскага “Старыя інструменты Беларусі”, назва вёскі пазначаная правільна – Асінаўка.  Больш таго, у тэлефоннай размове Зміцер Сасноўскі пачаў прыгадваць іншыя, неймаверна цікавыя факты, якія не ўвайшлі ні ў фільм, ні ў яго публікацыі. Аказваецца, што Мікола Караткевіч быў вучнем Пётры Бурца і, больш чым праз паўвека, умеў спрытна трымаць дуду і перабіраць пальцамі.

Зміцер Сакалоўскі з дудой (фота 2007 г)У 2007 годзе ў вёсцы Асінаўка яшчэ стаяла старая лазня Пятра Бурца, каля якой Змітра Сасноўскага з дудой сфатаграфаваў Алег Белавусаў. Але самае цікавае – той сам Алег Белавусаў, фатограф і ўдзельнік экспедыцыі на Глыбоччыну, пайшоў у пошуку цікавых кадраў гуляць з апаратам па мясцовых могілках і так знайшоў месца пахавання апошняга дудара! Пазней, Мікола і яго жонка Эмілія пацвердзілі, што тут і пахаваны Пётр Бурэц, разам з жонкай Паўлінай.

Пры нагодзе, цяпер трэба выбрацца ў Асінаўку і ўпэўніцца ў тым, што месца пахавання адпаведна забяспечанае і пазначанае на карце. Для гісторыі дударства на Глыбоччыне гэта месца больш чым сімвалічнае. На сённяшні дзень у нас ёсць копія старэйшай дуды, некалькі іншых цікавых сведчанняў пра інструменты з Глыбоччыны-Дзісеншчыны. Маем у наяўнасці шэраг гісторый пра некаторых самабытных дудароў з ваколіц Шо і не толькі. А зараз стала таксама вядомым і месца пахавання аднаго з іх!

Вось уласна і сам успамін Змітра Сасноўскага, напісаны адмыслова для кнігі “Дудары Глыбокага краю”:

Мікола Караткевіч надзімае дудуУ першай экспедыцыі, у 2007 годзе, апрача мяне ўдзельнічалі Андрэй Апановіч і  Алег Белавусаў. Мікола Караткевіч з радасцю паведаміў нам, што ў дзяцінстве з вялікай цікавасцю поўзаў за „дзедам Пётрам” – так ён звяртаўся да старога музыкі, самабытнага дудара Пятра Бурца. Пётр Бурэц граў на дудзе з вялікім мяшком, які доўга трымаў паветра. Больш за тое, у яго быў асобны мех з запаснымі чаратовымі пішчыкамі. Гэта нам Караткевіч сказаў калі пабачыў, што ў нас пішчыкі драўляныя. Чаратовыя казаў больш ашчадныя для паветра. Дадаткова Пётр Бурэц заламліваў сапель пад паху каб магчы спяваць. Таленавіта перабіраў і спяваў розныя прыпеўкі. На музычныя вечарыны Пятра Бурца збіраліся цэлымі ваколічнымі вёскамі і нават вазамі прыязджалі з больш адлеглых хутароў. Што казаць, калі паслухаць славутага дудара прыходзілі нават адлеглыя ад беларускай музычнай традыцыі афіцэры польскай стражніцы і то разам са сваімі жонкамі. Пётр Бурэц такой увазе з боку польскіх жаўнераў відаць быў не вельмі рады і трохі для жарту, а можа і ў сур’ёз пачынаў спяваць нецэнзурныя прыпеўкі ўстаўляючы ў іх польскія словы. Жонкі афіцэраў, расфуфыраныя паненкі, чырванелі і абураныя настойвалі на тым, каб пакінуць канцэрт. Па словах Міколы Караткевіча, Пётр Бурэц быў культавай асобай усяго рэгіёну. Уражаны хлопчык вельмі хацеў вучыцца граць у дудара. Пётр Бурэц даваў малому дуду, паказваў як правільна надзімаць мех і вучыў яго найгрышам. Мікола Караткевіч лічыў сябе вучнем і пераемнікам Бурца. У 2007 годзе, ужо ў сур’ёзным узросце калі пачуў як мы з Андрэем Апановічам граем на дудах то заплакаў. Усплылі ўспаміны дзяцінства і маладосці. Калі мы праз пару дзён ізноў заехалі да дзядзькі Міколы, то ўгаварылі яго ўзяць у рукі дуду. Спярша ён адмаўляўся спасылаючыся на ўзрост, але ўсё ж пагадзіўся, а пасля з веданнем справы прафесійна ўзяў дуду. Ён надзмуў у мех паветра і пачаў перабіраць просценькі найгрыш. Алег Клімаў у сваім артыкуле з 2011 года апісаў наш прыезд у 2007 г. не вельмі дакладна. Мікола Караткевіч тады проста вельмі расхваляваўся, хацеў паказаць сябе як з найлепшага боку, але ўзрост, здароў’е і пальцы былі ўжо, вядома, не тыя. Ён нават папрасіў не выкарыстоўваць відэа самога грання. Маўляў - не так як даўней. Сцірайце, мальцы, каб мне не было сорамна. Я на поўным сур’ёзе лічу яго апошнім старым дударом у Беларусі. Тая сустрэча і размова была для мяне вельмі знакавай. На нейкім метафарычным узроўні адбылася сімвалічная перадача яшчэ ў той час захаванай часткі жывой дударскай традыцыі. Беларуская дударская традыцыя атрымліваецца не зусім як бы і перарваная. На дудзе на якой свае апошнія гукі выдаў Мікола Караткевіч, я пазней вучыў іграць маладых дудароў. Граю на ёй і па сённяшні дзень. А згадкі пра апошняга дудара трапілі ў кнігі і захаваліся на фота і відэа. Падчас нашага чарговага прыезду да Міколы Караткевіча ў 2011 годзе гаспадара ў  у хаце мы ўжо, на жаль, не заспелі. Яго старэйшая сястра, якая жыла побач паведаміла, што брат вельмі хворы і ўжо доўгі час ляжыць у полацкай бальніцы.

Можа хто і будзе аспрэчваць той факт, што Міколу Караткевіча можна лічыць апошнім дударом, але я веру Змітру Сасноўскаму. Па-першае, ён быў у Караткевіча не адзін, а з іншымі дударамі, якія не далі б зманіць ці нешта дадумаць. Па-другое, Сасноўскі навуковец, аўтар некалькіх кніг па гісторыі музычнай традыцыі Беларусі, таленавіты збіральнік і музыка. Усё тое, пра што ён казаў мне ў размове, пацвердзілася цудоўнай фотасправаздачай Алега Белавусава. Адзінае пытанне выклікае адсутнасць відэазапісу моманту грання Караткевіча, хоць сам момант апавядання запісаны на відэа і стаў часткай фільма "Старыя інструменты Беларусі". Праўда, у сваім успаміне Зміцер дае даволі лагічнае тлумачэнне, чаму запіс грання выкарыстоўваць было не вельмі этычна. Я добра разумею, чаму запіс не мог атрымацца. Бывае, месяц напралёт не хапае часу каб пайграць на дудзе. Тады бярэш інструмент у рукі і… пальцы ўжо зусім не такія, калі ты практыкуеш рэгулярна. А тут мінула больш чым паўстагоддзя… Па-другое, дуда – гэта інструмент, які патрабуе нядрэннай фізічнай падрыхтоўкі. У кнігах пра даўнейшых дудароў такіх гісторый дзясяткі – “у старасці ўжо не граў”, “хвароба не дазваляла надзьмуваць мех”, “сіл у старога граць не было”.

Паштоўка з подпісам „Dudar Biełaruski” Вяртаючыся да Пятра Бурца многае разумееш, і паасобныя шматкі інфармацыі пачынаюць усё больш гарманічна складвацца ў агульную карціну. Нават падумалася – дык ці не той гэта “дудар беларускі” Дзісенскага павету са славутай паштоўкі?!

Звестак пра іншых вядомых дудароў з Глыбоцкага краю таго перыяду не захавалася. Пётр Бурэц вельмі нават мог быць тым самым дударом, для фатаграфавання якога са свайго Мікалаёва або Завідзічаў мог выбрацца вядомы фатограф Міхаіл Кусцінскі. Час выканання фотаздымка і геаграфія сыходзяцца. Кусцінскі быў родам з Лепельшчыны і жыў у Мікалаёве, каля Дзісны. Вёска Асінаўка, дзе жыў вядомы на ўсю ваколіцу дудар, якраз на даўнейшым і цяперашнім шляху з аднаго ў другі маёнтак. Самабытных дудроў з прыгожымі інструментамі ўжо тады было адносна мала. Пра гэта піша Еўдакім Раманавіч Раманаў, беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, у 8-м выпуску выдання «Белорусский сборник» (Вільня, 1912): “Достать хороший экземпляр дуды теперь уже нелегко даже и опытному этнографу...”. Міхась Машара таксама, хоць і пазней (пра 30-ыя гады XX ст.), у адным са сваіх вершаў цыклу “Падарожжа” канстатуе – культура беларускай дуды ўжо толькі пэўны ўспамін. Дуда ўжо не грае і не весяліць, а з’яўляецца музейным экспанатам. Інфармацыя пра знакамітасць такога маштабу абавязкова б да нас дайшла, у той ці іншай форме. Гэтак дудары прыблізна падобнага году нараджэння (пачатак другой паловы XX ст.), Фёдар Стэсь або Мікола Усцінаў, з другога боку мяжы, былі своеасаблівымі зоркамі БССР. На хвалі беларусізацыі іх запрашалі на тэматычныя выставы, запісвалі на відэа і радыё. Беларускія дудары выступалі на ВДНГ (Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі). Больш таго, у 1935-м годзе на сельскагаспадарчай выставе ў Парыжы Савецкі Саюз прадстаўлялі таксама беларускія дудары. Аб такога маштабу славе ў міжваеннай Польшчы, дзе беларуская культура існавала пад прыгнётам - дудар Пётр Бурэц мог толькі марыць. Вокладка часопіса "Naokoło Świata” Што ўжо казаць пра пачатак стагоддзя ў Расійскай Імперыі. У  1904 годзе слова “беларус” і “беларускі” былі фактычна пад забаронай. Нагадаем, што верш Янкі Купалы “Беларусы” (1905 – 1907 гг.) быў забаронены цэнзурай і выйшаў толькі пад змененай назвай „А хто там ідзе?”. Цікава, што ў 1904 годзе ў Варшаве газета на польскай мове магла выходзіць без перашкод. Першая ж легальная газета на беларускай мове «Наша доля» выйшла ў Вільні толькі ў 1906 годзе. Дык вось, у часопісе “Naokoło Świata” дудар падпісаны без ведання справы або па патрабаванні цэнзуры ці самацэнзуры: “Kobziarz litewski.”

Ужо пазней у беларускім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (Пецярбург) выйшла паштоўка, якую мы ведаем з подпісам “Dudar Biełaruski”. Было гэта паміж 1906 - 1914 гг. (гады існавання выдавецтва). І гэтая акалічнасць вельмі цікавая. Паходжанне дудара было абазначана Дзісенскім паветам. Дарэчы, у той жа серыі выдаваліся таксама паштоўкі з акцёрамі Ігната Буйніцкага. Значыць, выдавецтва хутчэй за ўсё ведала імя дудара – ён мусіў быць вядомы. Кантакту з фатографам Міхалам Кусцінскім у рэдакцыі магло і не быць, бо ён памёр у 1905 годзе. Якасць здымка на паштоўцы нашмат лепшая за варшаўскую публікацыю: кадр шырэйшы і больш выразны. Гэта магло б сведчыць пра тое, што рэдакцыя мела доступ да арыгінальнага фотаздымка, і што паштоўка не была перадрукам з польскай газеты. Імя дудара на паштоўцы, аднак, не пазначанае. Напэўна, рэдакцыя не хацела выстаўляць яго на патэнцыйныя і непрыемныя наступствы – трэба браць пад увагу гістарычна-культурныя акалічнасці таго часу. Але вернемся да самога дудара.

На фотаздымку яшчэ адносна малады мужчына (35 – 45-ці гадоў), які “старым” дударом стане толькі ў 1930 - 1940-ыя гады (час дзяцінства Міколы Караткевіча). У дуды на фотаздымку даволі вялікі, у параўнанні з іншымі захаванымі дудамі, мех, які нагадвае надзьмуты “пузырок” - вялікі мех, што доўга трымае паветра. Дарэчы, копію дуды з фотаздымка ў 2018 годзе зрабіў майстар Сяргей Чубрык.

Заўважым, што на старым фотаздымку дудар трымае дуду дакладна так, як на відэа прэзентуе яе Мікола Караткевіч – больш спераду, чым з боку пад пахай. Апрача таго, ёсць і цікавае супадзенне – элемент традыцыйнага адзення дудара на фотаздымку называецца бурка-бурнос, а на Глыбоччыне проста – “бу́рак” (параўн. з Бурэц). Доўгая мужчынская верхняя вопратка з башлыком, шытая з даматканага валенага сукна, часцей без падшыўкі, мела назву “бу́рка”. На грудзях і па баках рабіліся праразныя кішэні, на спіне – хлясцік. Бурку апраналі на іншае адзенне (світку, кажух, паўкажух), каб яны не прамакалі і каб было цяплей.

Безумоўна, Мікола Караткевіч ніколі не стаў дударом маштабу Пятра Бурца. Аднак ён захаваў яскравыя ўспаміны пра дудара, напоўненыя аўтэнтычным дзіцячым захапленнем. Ён пацвердзіў цікавы факт трымання меху дуды больш з пераду (на грудзях), чым з боку (пад пахай). Чалавек, не знаёмы з тэмай, звычайна трымае дуду на выцягнутых руках, не ведаючы што да чаго і з якога боку. Што казаць - нават дудар пачатковец гук і мех трымае звычайна нязграбна і няўмела, што можна пабачыць на многіх відэазапісах. Гранне на дудзе вымагае вывучэння даволі складанай маторыкі пальцаў і рук, адпаведнай паставы цела і каардынацыі. Мікола Караткевіч таксама быў добра знаёмы з дэталямі дударскага майстэрства – інфармацыя пра пішчыкі і заломванне трубкі для ўдзімання паветра, як для звычайнага назіральніка. Цымбаліст-віртуоз Васіль Радзюш Тым больш, што словы Міколы Караткевіча пацвярджаюцца сведчаннем цымбаліста-віртуоза Васіля Радзюша (1928 г.н.). “Надзьмець, надзьмець, надзьмець поўны гэты пузырок, ну а тады воздух сходзіць, ну і пальмамі перабіраіць і песню… Красіва іграў старычок”. Гэта ўскосна пацвярджае інфармацыю пра вялікі мех, пра выкананне спеваў падчас грання і пра спрыт старога музыканта. Што, дарэчы, з вуснаў таленавітага музыканта гучыць як двайное прызнанне майстэрства. Яшчэ адной сведкай з’яўляецца жонка Міколы Маркевіча - Эмілія Караткевіч (1924 г.н.). Жанчына, разам з мужам, жыва ўспамінала паставу дудара і спосаб грання Пятра Бурца. Больш таго, польская стражніца (пагранічная застава) сапраўды была ў Асінаўцы – KOP „Osinówka” і існавала з 1925 да 1939 года. Яна ахоўвала 4-кіламетровы адрэзак мяжы з БССР. Значыць канцэрты і актыўная дзейнасць Пятра Бурца прыпадаюць больш-менш на гэты перыяд, а калі ўлічыць гады нараджэння інфарматараў, то значыць гэта было бліжэй 1939 года.   

Не выклікае сумненя, што Асінаўка была так званым дударскім сялом. Яна ляжыць у вельмі моцным дударскім арэале з умоўным цэнтрам на возеры Шо, які мае права і павінен заставацца цэнтрам дударскай традыцыі на Глыбоччыне. Нездарма фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй” у 2019 годзе свой нефармальны пачатак меў на сядзібе „Запаветны востраў” (возера Івесь), з ласкавага запрашэння яе ветлівага гаспадара Алеся Цвіркі. Хутчэй за ўсё з гэтай ваколіцы свой радавод вядзе Адам Шульга – дудар Ігната Буйніцкага. Да Палевачоў і Празарок адсюль зусім блізка. Непадалёк адсюль прапісалая найстарэйшая (1849 г.) беларуская дуда з вёскі Верацеі. У вёсцы Шо да гэтага часу жывуць нашчадкі яшчэ аднаго дудара – Уладзіміра Паўлавіча Забелы (1928 г.н.), завадатара традыцыйных калядных святаў, актыўнага калядоўшчыка і валачобніка. Такая вось канцэнтрацыя дударскай аўтэнтыкі. Усё гэта сведчыць пра тое, што дзядзька Мікола ведаў гэтую тэму не па кніжках, а сапраўды быў апошнім вучнем знакамітага дудара Глыбоцкага краю – Пятра Бурца.

 Віталь Воранаў