Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Немецкі дрэварыт. 1790-я гг.Паводле інвентароў, у Глыбокім на пачатку XVIII стагоддзя сярод рамеснікаў былі таксама скамарохі і мядзведнікі. Танцы дрэсіраваных мядзведзяў звычайна адбываліся ў суправаджэнні дуды або іншых інструментаў. Нагадаем беларускую прыказку: “мядзведзь здох – складай дуды у мех” і словы польскага паэта Вацлава Патоцкага „Pląsze niedźwiedź po dudach, choć nie chce, choć mruczy” (пляша мядзведзь пад дуду, хоць не хоча, хоць вуркоча).
Старонка "Литовских епархиальных ведомостей" за 1869 годНядаўна інфармацыя пра глыбоцкіх мядзведнікаў была пацверджаная і іншай гістарычнай крыніцай. Глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь знайшоў у "Литовских епархиальных ведомостях" №23 за 1869 год інфармацыю пра візітаванне ў грэка-каталіцкіх цэрквах у 1784 годзе.
У гэтых дакументах гаворыцца, што у Глыбокім была царква Святой Тройцы, якая мела філіяльную царкву на вуліцы Дворнай (вядомая нам па інвентарах царква Святога Пятра). Пры царкве Святога Пятра было брацтва Святога Антонія, якое падзялася на тры аддзелы: св. Антонія (шаўцоў і гарбароў), Трох Свяціцеляў (краўцоў) і, самае цікавае, св. Мікалая - мядзведнікаў. Гэта тых мядзведнікаў, якіх у Глыбокім XVIII стагоддзя было каля дзясятка! Цікава, што брацтва св. Тройцы пры царкве св. Тройцы мела свой алтар у царкве. Магчыма, глыбоцкія мядзведнікі мелі нейкія сувязі або канкурыравалі са Смаргонскай мядзведжай акадэміяй. Вядома, што з канца XV стагоддзя і да пачатку XIX стагоддзя Глыбокае і Смаргонь належалі тым самым уладальнікам: спачатку Зяновічам, а з 1628 года – Радзівілам. Доўгі час лічылася, што мядзведжая акадэмія ў Смаргоні была заснаваная Радзівіламі (на гербе Смаргоні прадстаўлены мядзведзь, які трымае ў лапах герб Радзівілаў), але навейшыя звесткі паказваюць на Зяновічаў, як заснавальнікаў і Радзівілаў, як прадаўжальнікаў. Смаргонскім мядзведнікам прысвечаны адмысловы помнік.


Помнік смаргонскім мядзведнікамПамяць пра глыбоцкіх мядзведнікаў пакуль, на жаль, не так пашыраная і замацаваная, як гэта магло б быць, за выключэннем аднаго цікава экспанату. Адмыслова для дударскай калекцыі ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы захоўваецца выкупленая гравюра (дрэварыт) XIX стагоддзя, аўтарства якой належыць вядомаму польскаму мастаку Хіпаліту Ліпіньскаму. У гэтай копіі дрэварыту малюнак падпісаны „Мядзведнік у Карпатах” і паходзіць з ілюстраванага выдання "Die Gartenlaube" 1881 года.
Дудары-скамарохі-мядзведнікі - вельмі пашыраны сімвал сярэднявечнай Еўропы. Беларускія ж мядзведнікі славіліся ва ўсёй Рэчы Паспалітай і не толькі. Іх слава была настолькі вялікай, што ў польскай мове захаваліся сталыя фразы: "смаргонская дуда" (пра вельмі някемлівага чалавека), „з грацыяй смаргонскага абітурыента” (пра кепскага танцора). Дарэчы, смаргонскія мядзведнікі паходзілі з цыганоў, прысутнасць якіх заўважаная ў Вялікім княстве Літоўскім ужо ў XVI стагоддзі, а сапраўдны росквіт прыпаў на XVIII стагоддзе, дзякуючы вядомаму Радзівілу "пане каханку".
Малюнак „Мядзведнік у Карпатах”  з  выдання "Die Gartenlaube" 1881 г. "Акадэмікаў"-мядзведзяў прывучалі танцаваць, выводзячы на гарачую падлогу-патэльню. Перад гэтым заднія лапы абувалі ў анучы або лапці, а пярэднія пакідалі голымі. Пры гэтым мядзведнік пачынаў іграць на скрыпцы, жалейцы або дудзе, а мядзведзь, адчуўшы ў пярэдніх лапах гарачыню, станавіўся на заднія лапы і пачынаў „танцаваць”. Гэтая рэакцыя замацоўвалася і асацыіравалася мядзведзем з гукамі музыкі, адсюль таксама сувязь і ўзаемадапаўненне паміж двума ўменнямі. Ад 1 лістапада да 15 лютага „акадэмікі” пакідалі сваю alma mater і вандравалі па вёсках і мястэчках, забаўляючы мясцовае насельніцтва. Тэатральны талент прыцягваў увагу не толькі простага люду, але быў таксама надзвычай папулярным сярод магнатаў, якія запрашалі мядзведнікаў для выступленняў у свае замкі і палацы.
Беларускія скамарохі на гравюры 1555 годаЛістападаўскае паўстанне (1830-1831) прынята лічыць пачаткам заняпаду мядзведніцтва. Мядзведжая акадэмія была фармальна забаронена царскім указам толькі 30 снежня 1866 года і ліквідаваная з дапамогай паліцыі, жандармерыі і нават войска. Паводле розных крыніц, трэніроўка вялася падпольна, і мядзведнікаў можна было сустрэць яшчэ і ў канцы XIX - першай палове XX стагоддзяў. Магчыма, што глыбоцкія і смаргонскія мядзведнікі, якія засталіся без працы і хлеба, прымалі ўдзел у культурнай каланізацыі Свянцянскага павета. Глухія лясы вакол Свянцян маглі быць ідэальным сховішчам як для мядзведнікаў, так і для мядзведзяў. Такую здагадку, прынамсі, выказвае літоўская даследчыца Рута Жарскене. У дакументах таго часу згадваюцца вандроўкі дудароў у пошуках працы на тэрыторыі многіх краін Еўропы. Не выключана, што такім чынам беларуская дуда магла трапіць, пашырыцца і замацавацца на тэрыторыі Аўкштайціі і Дзукіі (ад дзекання). На прынятым у 2011 годзе гербе мястэчка Лабанора ў Літве прадстаўлены вяпрук, які грае на дудзе (прадстаўленая дуда з’яўляецца мастацкай фантазіяй і не адлюстроўвае традыцыйны беларускі інструмент. Мястэчка Лабанора з’яўляецца краевугольным каменем міфу пра „Лабанора дуда” замацаванай у савецкі час літоўскай міфатворчасцю. Гэтая тэма агаворваецца больш шырока ў кнізе “Дудары Глыбоцкага краю”).
Дарэчы, нядаўна мядзведзі ізноў вярнуліся ў наш край…

Віталь Воранаў