Калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000370)
Помнік, які знаходзіцца на старых гарадскіх могілках, узведзены ў канцы XVIII стагоддзя ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятай 3 мая 1791 года - першай у Еўропе, і другой ва ўсім свеце пасля Канстытуцыі ЗША. Падобныя калоны масава ўзводзілі у сваіх уладаннях патрыятычна настроеныя шляхцічы, але з-за наступных падзей у пераважнай большасці яны былі знішчаны. Глыбоцкая калона з'яўляецца адной з двух, што захаваліся да нашых дзён (другая - Лявонпальская калона ў Мёрскім раёне), што робіць яе ўнікальным гістарычным аб'ектам.

