Гарадская забудова
У горадзе Глыбокае захаваліся будынкі, якія адносяцца да ўзораў гістарычнай забудовы горада, якая фармавалася ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзя. Гэтыя дамы размяшчаюцца на вуліцах Леніна, Маскоўская і Энгельса.
Жылы дом па вул. Леніна, 5.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Леніна" (213Г000367)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд (20 - 30-я гг. ХХ стагоддзя) у гэтым будынку размяшчалася аптэка, якая належала глыбоцкаму яўрэю Отану Феертаку.
Жылы дом па вул. Леніна, 13.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Леніна" (213Г000367)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.
Адміністрацыйны будынак па вул. Леніна, 38.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Леніна" (213Г000367)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд (1920 - 30-я гг.) у гэтым будынку размяшчаўся магазін вырабаў з металу, які належаў Янкель Шейнкеру.

Будынак цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці па вул. Леніна, 40.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Леніна" (213Г000367)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя. У 1920 - 30-х гадах у гэтым будынку размяшчаўся кінатэатр «Корса», які належаў глыбоцкаму яўрэю Саламону Шрырко.
Жылы дом па вул. Леніна, 11.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Леніна" (213Г000367)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд гэты дом належаў глыбоцкаму яўрэю Іцэку Трэйстэру.
Жылы дом па вул. Маскоўская, 3.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Маскоўскай" (213Г000369)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.
Адміністрацыйны будынак па вул. Маскоўская, 4.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІІ катэгорыі "Забудова вул. Маскоўскай" (213Г000369)
Узор гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд (1920 - 30-я гг.) гэты дом належаў глыбоцкаму яўрэю Янкелю Краўту.
Будынак музея па вул. Энгельса, 24.
Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000932)
Узор гарадской забудовы першай паловы ХХ стагоддзя. Быў пабудаваны ў 1931 годзе глыбоцкім купцом Савеліем Крывёнкам. У пасляваенны час тут размяшчаўся гарсавет. З 1992 года ў будынку размяшчаецца гісторыка-этнаграфічны музей.

