Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў вёсцы Удзела

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000417) ...

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Забор'е

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000383)  ...

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000397) ...

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000392) ...

Капліца Святога Іллі ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000364) ...

Касцёл Святой Тройцы ў горадзе Глыбокае

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІ катэгорыі (212Г000366) ...

Касцёл Святога Антонія Падуанскага ў вёсцы Прошкава

Аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000411) ...

Касцёл вёскі ДзеркаўшчынаАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000381)

Касцёл у вёсцы Дзеркаўшчына заснаваны 7 мая 1822 года, пра што сведчыць камень з выбітай датай, умураваны ў сцяну храма. Касцёл абнесены агароджай, левую частку якой замыкае 2-ярусная мураваная званіца. На ўсходнім фасадзе размяшчаецца мемарыяльная шыльда, на якой пазначана, што тут пахаваны "С.П. Лявон сын Казімера Дамейка фундатар гэтага касцёла. + 1845 г. 29 ліпеня на 78-м годзе жыцця". У савецкі час касцёл знаходзіўся ў заняпадзе. Адроджаны ў 1990 годзе.

 

Царква вёскі ЧарневічыАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі (213Г000419)

Як сведчаць дакументы, ужо ў сярэдзіне ХVI стагоддзя ў Чарневічах быў праваслаўны храм Мікалая Цудатворца. Яго далейшы лёс невядомы, але ўжо ў XIX стагоддзі тут дзейнічала царква Прасвятой Багародзіцы. Драўляны храм паступова прыходзіць у заняпад і ў 1878 годзе быў аднесены да ліку тых, якія патрабуюць неадкладнага рамонту. Будаўніцтва новага храма вялося на працягу сямі гадоў (з 1879 па 1886 год) губернскім архітэктарам Полазавым. 24 чэрвеня 1887 года адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы ў вёсцы Чарневічы біскупам Антоніем у імя Святой Параскевы.

 

Касцёл вёскі ПразарокіАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000407)

Гісторыя Празароцкага касцёла бярэ свой пачатак у 1698 годзе. Менавіта тады, у канцы XVII стагоддзя, быў пабудаваны драўляны касцёл і кляштар манахаў ордэна Святога Францыска Азізскага. Фундаваў будаўніцтва полацкі падкаморны Юстыніян Шчыт. У пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў. У 1721 годзе, дзякуючы фундацыі смаленскага падхарунжага Паўла Корсака, касцёл адбудавалі, аднак праз 70 гадоў ён зноў быў знішчаны агнём.
Першы камень у падмурак новай святыні заклалі ў 1899 годзе. Будаўніцтва доўжылася 8 гадоў. У кастрычніку 1907 года Празароцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў асвечаны. У 1950-х гадах храм быў рэквізаваны дзяржавай, у яго сценах размясцілася калгаснае збожжасховішча, а касцельнае ўбранне практычна цалкам знішчана. Вернуты вернікам у 1989 годзе.

Царква вёскі ПразарокіАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны ІІІ катэгорыі  (213Г000408)

Храм пабудаваны ў 1909 годзе. Будаваў царкву святар Міхаіл Заклінскі, пры актыўным удзеле мясцовага памешчыка і каморніка землеўпарадкавальнай камісіі Ігната Буйніцкага. На пабудову храма ў 1906 - 1907 гг. была выдзелена з дзяржаўнай казны 12 370 рублёў. Асвяціў новы храм 31 мая 1909 года арцыбіскуп Літоўскі і Віленскі, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Нікандр падчас сваёй паездкі па Дзісенскім павеце.

 

Сабор Нараджэння Прасвятой БагародзіцыАб'ект гісторыка-культурнай спадчыны без катэгорыі, у складзе каштоўнасці ІІ катэгорыі "Комплекс былога кляштара кармелітаў" (212Г000365)

Храм пабудаваны як каталіцкі касцёл на сродкі Іосіфа Львовіча Корсака каля 1643 года ў стылі сармацкае барока для манаскага ордэна кармелітаў босых. У 1735 годзе архітэктар Фантана перабудаваў фасад храма, надаўшы яму рысы віленскага барока. Да гэтага ж часу адносіцца і ўзвядзенне агароджы храма з трохарачнымі двух'яруснымі варотамі. Да заходняй сцяны касцёла прымыкалі карпусы кляштара кармелітаў, утвараючы адзіны ансамбль. У 1865 годзе манастыр кармелітаў босых быў зачынены. У 1872-1878 гадах адбылася перабудова храма, аднак змены ў асноўным закранула толькі ўнутранае ўбранства святыні. 3 верасня 1878 года адбылося пераасвячэнне перабудаванага касцёла ў праваслаўную Раства Прасвятой Багародзіцы царкву. Два корпусы кляштара з прычыны спарахнеласці былі разабраны ў 1892 годзе, захавалася толькі адно крыло. Храм з'яўляецца адным з першых узораў віленскага барока на тэрыторыі Беларусі. На сённяшні дзень Сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім – адзін з самых вялікіх праваслаўных храмаў у нашай краіне.